Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Яны змагаліся за Радзіму”

Выстава была арганізавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў межах супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А. Шолахава “Ціхі Дон” (Музей-запаведнік М.А. Шолахава “Ціхі Дон”).

Яна знаёміла з важным перыядам біяграфіі і творчасці М.А. Шолахава і прадстаўляла калектыўны партрэт герояў яго твораў.

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў (1905 – 1984) прайшоў сем франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Дэбальцавам, на Волзе, быў пад Кёнігсбергам, прайшоў франтавымі дарогамі да мяжы з Германіяй. Пісьменніку давялося зведаць і жорсткія бітвы, і адступленні, неаднойчы трапляць пад варожы абстрэл. Міхаіл Шолахаў з’яўляўся ваенным карэспандэнтам Савінфармбюро, газет “Праўда” і “Чырвоная зорка”. Франтавыя паездкі давалі багаты матэрыял для публікацый. На перадавым краі пісьменнік сустракаўся з байцамі, камандзірамі, прысутнічаў на допытах ваеннапалонных немцаў. З глыбокім болем у сэрцы назіраў смерць, кроў, вогнішчы, спустошаныя землі, зруйнаваныя гарады і вёскі, бачыў замучаных фашыстамі жанчын, старых, дзяцей. І ўсё, з чым пісьменніку даводзілася сутыкацца на вайне, знайшло адлюстраванне ў яго артыкулах, нарысах, раманах, апавяданнях.

Экспазіцыя складалася з дванаццаці планшэтаў, якія дэманстравалі фотаздымкі, выявы прадметаў, копіі дакументаў з фондавых калекцый Музея-запаведніка М.А. Шолахава “Ціхі Дон”.

Close Menu