Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

5 сакавіка 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбылася V вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена звыш 80 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы адабралі 33 работы да ўдзелу на вочным этапе. Канферэнцыя праводзілася ў аб’яднанай літаратурна-краязнаўчай секцыі, падзеленай на 2 ўзроставыя катэгорыі.

Самымі папулярнымі асобамі, да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Васіль Быкаў, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Ядвігін Ш., Максім Лужанін, Валянцін Таўлай, Іван Чыгрынаў, Еўдакія Лось, Алесь Савіцкі, Алесь Якімовіч.

Вынікі канферэнцыі падводзіліся Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў.

Close Menu