Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. КАЛАСЫ І СЕРП.

2016-02-26 - 05:00 PM

Літаратурны музей Петруся Броўкі

(017) 327-27-50

Літаратурны музей Петруся Броўкі і беларускі жаночы партал VELVET запрашаюць усіх зацікаўленых на чарговую сустрэчу ў межах праекта “Чытаем сваё. Класіка” “УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. КАЛАСЫ І СЕРП”.

* Што прачытвала ў творах Уладзіміра Караткевіча пакаленне 70-80-х?

* Якія творы класіка выбіраюць сучасныя падлеткі?

* Каго сёння сапраўды цікавяць Стахава паляванне і таямніцы Альшанскага замка?

* Ці сугучны рамантычны настрой караткевічавай прозы нашаму прагматычнаму часу?

Запытаем удзельнікаў нашага праекта, мінскіх школьнікаў, іх настаўнікаў і гасцей сустрэчы.

Спецыяльны госць – даследчык жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча, літаратуразнаўца, журналіст, пісьменнік ДЗЯНІС МАРЦІНОВІЧ.

Куратар – культуролаг Таццяна Ткачова.

Вядоўца – журналіст, выкладчык, літаратуразнаўца Ганна Севярынец.

Сустракаемся 26 лютага ў 17:00 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Уваход для ўсіх вольны.

Close Menu