Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Творчая арбіта Андрэя Макаёнка”. Да 95 – годдзя з дня нараджэння пісьменніка

2015-11-12 - 05:00 PM

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(017) 334-56-21

12 лістапада 2015 года ў 17.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца мерапрыемства “Творчая арбіта Андрэя Макаёнка”, прымеркаванае да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка.

Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Творчасць пісьменніка цесна звязана з беларускай сцэнай. Працуючы ў камедыйна-сатырычным жанры, жанры баявым, востраканфліктным, драматург унёс важкі ўклад у скарбніцу беларускага тэатра. Яго камедыі і трагікамедыі па глыбіні мастацкага пранікнення ў рэчаіснасць і выкрывальнай сіле сатыры стаяць на ўзроўні лепшых твораў сусветнай драматургіі.

Друкавацца Андрэй Макаёнак пачаў у 1946 г. Пісаў гумарэскі. Затым першыя аднаактныя п’есы “Перад сустрэчай”, “Жыццё патрабуе”, “Першае пытанне”, “Крымінальная справа”. Першай шматактавай п’есай з’явілася драма “На досвітку” (1951 г.). Потым убачылі свет камедыі “Выбачайце, калі ласка!”(1953 г.), “Каб людзі не журыліся”(1957 г.), “Лявоніха на арбіце” (1961 г.); трагікамедыі “Зацюканы апостал” (1969 г.), “Трыбунал” (1970 г.). Апошні закончаны твор Андрэя Макаёнка – трагікамедыя “Дыхайце эканомна”, якая была апублікавана пасля смерці пісьменніка ў 1983 г. Акрамя таго, Андрэй Макаёнак з’яўляецца аўтарам кінааповесці “Твой хлеб” (1956 г.), сцэнарыяў фільмаў “Шчасце трэба берагчы” (1958 г.), “Кандрат Крапіва” (1961 г.), “Рагаты бастыён” (1975 г.), тэлефільма “Пасля кірмашу” (1973 г.).

За плённую працу пісьменнік быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, Кастрычніцкай рэвалюцыі і медалямі. Заслугі Андрэя Макаёнка перад беларускай літаратурай адзначаны званнем народнага пісьменніка БССР (1977 г.), а таксама Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа (1974 г.) за п’есы “Трыбунал” і “Таблетку пад язык”. Таксама Андрэй Макаёнак з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за п’есу “Лявоніха на арбіце” (1962 г.)

У мерапрыемстве возьмуць удзел:

* дачка драматурга;

* акцёры Генадзь Аўсяннікаў і Тамара Нікалаева;

* драматург Аляксей Дудараў;

* даследчыкі творчасці пісьменніка, людзі, якія яго ведалі.

Куратар мерапрыемства: навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

Close Menu