За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тыс.руб.). Гэта азначае, што наша мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў!
Гэта маленькая перамога стала магчымай, дзякуючы спагадлівасці, неабыякавасці і шчыраму патрыятызму нашых дабрачынцаў! Дзякуючы тым добрым людзям, хто непасрэдна ахвяраваў уласныя сродкі, дзякуючы арганізацыям, якія прымалі калектыўныя рашэнні і пераводзілі пасільныя сумы, дзякуючы тым, хто падтрымаў інфармацыйна, паспрыяўшы распаўсюду нашых абвестак.
ДЗЯКУЙ УСІМ ВЯЛІКІ!
А мы рухаемся далей і звяртаемся да тых, хто хацеў бы далучыцца да збору, каб дапамагчы нам хутчэй давесці добрую і патрэбную справу да канца!
Тлумачым, як гэта можна зрабіць на прыкладзе мабільнага дадатку “M-Belarusbank”.
Абіраеце пункты:
Платежи>Перевод по реквизитам
Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары абавязкова лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары – лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.
Незалежна ад памеру дапамогі будзем удзячны кожнаму!
Для даведкі.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне парэшткаў класіка на Усходніх могілках у Мінску.