Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем стварыць уласную літаратурную гісторыю!

«Дачныя легенды» – інтэрактыўная праграма для ўдзельнікаў любога ўзросту, падчас якой кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі пісьменніка.

Запрашаем абудзіць творчыя здольнасці і падарыць сабе інтэлектуальны адпачынак у атмасферы натхнення і літаратуры. Падчас занятку мы ўзгадаем асноўныя жанры і віды літаратуры, пагаворым пра іх асаблівасці, пазнаёмімся са структурай літаратурнага твора. А каб настроіцца на творчы лад, пагуляем у цікавую літаратурную гульню.

А затым – самае цікавае! Кожны ўдзельнік створыць невялікі літаратурны твор ад імя адной з рэчаў, прадстаўленых у экспазіцыі Музея-дачы Васіля Быкава. Гэтыя прадметы належалі народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву і яго сям’і. Мы паспрабуем «ажывіць» рэчы, прымусіць іх загаварыць і раскрыць нам таямнічыя гісторыі, сведкамі якіх яны былі.

І гэта яшчэ не ўсё! Аўтары найлепшых твораў атрымаюць магчымасць убачыць свае працы надрукаванымі ў часопісе «Маладосць».

Занятак адбудзецца ў Музеі-дачы Васіля Быкава па адрасе: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Праезд аўтобусам №345 ад ст.м. «Пушкінская».

Час: 31 мая 2026,14:00.

Працягласць – 2 гадзіны.

Кошт удзелу – 10 рублёў.

Запіс на ўдзел: +375 29 811-21-85.

Close Menu