Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем наведаць новыя залы музея

Літаратурная творчасць на нашых землях прайшла амаль тысячагадовы шлях развіцця, пачынаючы з вытокаў старабеларускага пісьменства.

Да нядаўняй пары пастаянная экспазіцыя музея ахоплівала гісторыю беларускай літаратуры даволі абмежаванага перыяду: другой паловы XX – пачатку XXI стст. Доўгі час супрацоўнікі музея працавалі над тым, каб храналагічна пашырыць гэтыя межы больш раннімі перыядамі. І вось момант наспеў, і музей гатовы прадставіць разгорнутую панараму станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры ў ХІ – ХІХ стагоддзях.

Хто яшчэ не паспеў наведаць тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі нашага музея – ласкава запрашаем!

Музей працуе штодня. Аўт-ндз 10:00 – 19:00, пн 10:00 – 17:30.

Замовіць экскурсію можна па тэл. +375 (17) 363-56-21.

Да тэмы прапануем вашай увазе артыкул аглядальніка газеты “Культура” Антона Рудака.

Close Menu