Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на творчы занятак па стварэнні “відзікаў”!

У межах традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні” запрашаем на творчы занятак па стварэнні “відзікаў” з мастачкай Ірынай Князевай, які пройдзе на лецішчы пісьменніка Васіля Быкава ў Ждановічах.

Падчас майстар-класа:

  • удзельнікі пазнаёмяцца з традыцыяй і ўзорамі “відзікаў”;
  • пакрокава авалодаюць тэхнікай роспісу па шкле;
  • створаць уласны аўтарскі “відзік” пад кіраўніцтвам мастачкі.

Абяцаем: вы снойдзеце натхненне, добры настрой і сапраўднае мастацкае задавальненне!

Час: 20/06/2026, 14:00.

Кошт удзелу: 25р. (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: рамка са шклом А4, акрылавыя фарбы, пэндзлі, маркеры, трафарэты, фартухі, нарукаўнікі, сурвэткі і інш.).

Запіс на ўдзел: +375 29 811-21-85.

Адрас: аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (Філіял “Музей-дача Васіля Быкава”).

Close Menu