Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на творчы занятак па стварэнні “відзікаў” з мастачкай Ірынай Князевай!

Адчуйце магію святла і колеру – запрашаем на творчы занятак па стварэнні “відзікаў” з мастачкай Ірынай Князевай!

“Відзікі” – гэта від народнага дэкаратыўнага роспісу, распаўсюджаны ў Беларусі з канца XIX стагоддзя да 1980-х гадоў, карціны напісаныя фарбай на шкле.

Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі, “відзікі” фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера. Абразы, рамкі для фотаздымкаў, інтэр’ерныя карціны розных жанраў з выявамі букетаў кветак, птушак, катоў, жанчын, закаханых пар або копіі сюжэтаў вядомых карцін адлюстроўвалі ўяўленні аб прыгажосці і гармоніі жыхароў беларускіх вёсак.

Асаблівасцю “відзікаў” з’яўляецца выкарыстанне фольгі як ніжняга слою – яна прыгожа ззяе праз яркія фарбы і цёмны фон, надаючы карцінам незвычайнае “святло знутры”.

У 2023 годзе “відзікі” былі ўключаны ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Беларусі. Сёння яны зноў набываюць папулярнасць як аўтэнтычная форма беларускага інсітнага мастацтва. Іх вывучаюць даследчыкі, збіраюць у музейныя і сямейныя калекцыі, праводзяцца этнаграфічныя экпедыцыі і творчыя сустрэчы майстроў.

Падчас майстар-класа:

  • удзельнікі пазнаёмяцца з традыцыяй і ўзорамі “відзікаў”;
  • пакрокава авалодаюць тэхнікай роспісу па шкле;
  • створаць уласны аўтарскі “відзік” пад кіраўніцтвам мастачкі.

Абяцаем: вы снойдзеце натхненне, добры настрой і сапраўднае мастацкае задавальненне!

Час: 23/05/2026, 14:00.

Адрас: аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (Філіял “Музей-дача Васіля Быкава”).

Кошт удзелу: 25р. (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: рамка са шклом А4, акрылавыя фарбы, пэндзлі, маркеры, трафарэты, фартухі, нарукаўнікі, сурвэткі і інш.).

Запіс на ўдзел: +375 29 811-21-85.

Close Menu