Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на тэматычную экскурсію да Дня Перамогі!

9 мая а 14-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе тэматычная экскурсія “Ад цябе не прыходзяць лісты…”.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Петруся Броўкі па розных мясцінах – жонка і сын знаходзіліся ў Алма-Аце, маці засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах, а сам паэт працаваў у франтавым і партызанскім друку. Яго браты Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна, склаўся трагічна – ён памёр ад ран, атрыманых у баі. Маці, Алена Сцяпанаўна, была вывезена ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцым, дзе і загінула, выратаваўшы маладую дзяўчыну з суседняй вёскі.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады, пабачыце тыя самыя лісты сям’і, якія траплялі да адрасатаў з цяжкасцямі і пачуеце радкі з творчасці Петруся Броўкі.

Кошт – 15 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu