Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на прэзентацыю артбука Кацярыны Масэ!

22 мая ў 19:00 запрашаем у Літаратурны на прэзентацыю артбука Кацярыны Масэ “Плод Дрэва тварэння: метадалогія і метафізіка творчасці”.

Што ўяўляе сабою артбук “Плод Дрэва тварэння”? Гэтая праца, плён шматгадовага досведу Кацярыны Масэ як паэткі ды мастачкі. Ён ёсць грунтоўным тэкстава-візуальным даследаваннем творчай практыкі: ад вельмі прыкладных яе аспектаў да больш тонкіх псіхалагічных працэсаў і метафізічнага ўзроўню.

“Я працавала над дызайнам кнігі з вялікай любоўю: кожнае фота, літара, лінія, колер – усё прайшло праз мае рукі, вочы ды сэрца. Сэнсы і візуал знітаваныя ў адзіную ідэйна-эстэтычную канву, каб аздобіць – і паглыбіць – працэс чытання радасцю сузірання,” – кажа Кацярына пра сваю незвычаную працу.

На імпрэзе аўтарка распавядзе пра працэс стварэння кнігі, разам з калегам і сябрам Ігарам Бабковым пазнаёміць з унутранай філасофіяй выдання ды асноватворнымі ідэямі. Таксама прагучаць асобныя фрагменты ў аўтарскім выкананні. Запрашаем кожнага, хто неабыякавы да энэргіі тварэння ў сваім жыцці!

Падчас прэзентацыі будзе магчыма набыць кнігу, да таго ж, наведвальнікаў чакае некалькі сюрпрызаў, сярод якіх – магчымасць атрымаць артбук у падарунак.

Час: 22 мая, 19:00.

Кошт: 8 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 12+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu