Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на лекцыю!

1 мая 2024 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя “Праца пісьменніка. У творчай лабараторыі Максіма Багдановіча”.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш па ім, – ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.

Працаваць менавіта так над кожным вершам заклікаў Максім Багдановіч сваіх калег. А якія патрабаванні былі ў маладога паэта да сябе? Як ён ставіўся да ўласнай вершатворчасці? Як працаваў і да якіх вышыняў імкнуўся?
На гэтыя і іншыя пытанні паэтычнага майстэрства Максіма Багдановіча паспрабуе адказаць пад час лекцыі паэт і загадчык музея Міхал Бараноўскі.

Кошт – 3 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu