Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на лекцыю Змітра Юркевіча!

У межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” запрашаем 19 верасня 2024 года а 19-й гадзіне на аўтарскую лекцыю  даследчыка Змітра Юркевіча “Агатка, або Прыезд пана”. Таямніцы оперы.” 

240 год таму, надвячоркам 17 верасня 1784 года, у Нясвіжскім  палацы адбылася прэм’ера оперы, якая лічыцца першым вядомым арыгінальным музычна-сцэнічным творам, напісаным і пастаўленым у Беларусі. І, пэўна, першым, у якім на тэатральнай сцэне як галоўныя героі дзеі з’явіліся беларускія сяляне – Агатка і Антак. Нагодай жа для пастаноўкі оперы стаў праезд праз Нясвіж караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які рушыў у Гародню на сойм.

Прэм’ерай “прыгоды” Агаткі і Антака не скончыліся. Героі яшчэ не раз з вялікім поспехам выходзілі на сцэну ў іншых гарадах Рэчы Паспалітай. І калі сам факт пастаноўкі ніколі не ставіўся пад сумнеў, то зусім іншая справа з аўтарствам лібрэта і музыкі. Сёння большасцю музыказнаўцаў стваральнікамі “Агаткі” прызнаюцца князь Мацей Радзівіл (лібрэта) і нямецкі кампазітар Ёган Давід Голанд (музыка). Але гэтаму пярэчаць крыніцы XVIII стагоддзя і галасы некаторых тэатразнаўцаў, сучаснікаў пастановак “Агаткі”. Аўтарам музыкі называюць Алясандра Данэзі, нясвіжскага капельмайстра. Што да аўтарства лібрэта, то і тут ёсць аб чым пагаварыць. На гэтае месца можа прэтэндаваць Францішка Уршуля Радзівіл. І для гэтай версіі ёсць свае аргументы…

Квіткі: 8 рублёў. Без папярэдняга запісу.

Даведкі: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

 

Close Menu