Чаму менавіта Мадонна стала адным з самых важных вобразаў-сімвалаў для Максіма Багдановіча? Якой жанчыне Максім паказаў свае першыя дзіцячыя вершы па-беларуску? Каму падарыў цацку, якая цяпер жыве ў нашым музеі? Хто з’яўляецца “Зоркай-Венерай” Максіма Багдановіча?
На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаецце адказ, калі наведаеце 18 кастрычніка а 19-й гадзіне лекцыю “Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, якая адбудзецца ў межах тыдня бацькоўскай любові.
Мадонна – найвышэйшы ідэал Максіма Багдановіча. Трапяткой і пяшчотнай, ласкава-трывожлівай у сваёй любові да дзіцяці паўстае гэты хрысціянскі вобраз у паэзіі беларускага класіка. Ён адлюстраваны ў цыклах “Вянка” – “Мадонны”, “Каханне і смерць”, у асобных вершах і прозе.
Лекцыя пазнаёміць слухачоў з любоўнай лірыкай Максіма Багдановіча, а таксама з жанчынамі, якія былі побач з маладым паэтам цягам яго кароткага жыццёвага шляху.
Чакаем усіх жадаючых!
Квіток – 5 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.