Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на «Кушлянскі фэст – 2026»!

22 жніўня 2026 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Кушлянскі фэст – 2026», якое адбудзецца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”» (Смаргонскі раён).

Кушляны – месца, дзе беражліва захоўваецца памяць пра Францішка Багушэвіча – паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча, які ўсё сваё жыццё прысвяціў роднаму слову, беларускай зямлі і свайму народу. Тут, пад шум старых дрэў, асабліва адчуваецца дух часу, у якім жыў і тварыў наш знакаміты Дудар. Яго словы і сёння натхняюць нас трымацца каранёў, быць бліжэй да Беларусі і не стамляцца адкрываць яе для сябе кожны раз нанова.

Ёсць святы, на якія проста прыязджаюць. А ёсць тыя, куды вяртаюцца. «Кушлянскі фэст» – менавіта такі. Кожны жнівень ён збірае ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура – не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця.

Як заўжды, гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.

Кожны год «Кушлянскі фэст» дорыць сваім наведвальнікам нешта асаблівае: магчымасць запаволіцца, паслухаць жывое беларускае слова, дакрануцца да гісторыі, сустрэць аднадумцаў і яшчэ раз пераканацца, што культурная спадчына жыве тады, калі яе памятаюць, вывучаюць і перадаюць далей.

Час правядзення: 12:00–16:00.

Месца: філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”».

Адрас: Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, вёска Кушляны.

Уваход на фестываль вольны.

Для наведвальнікаў будзе арганізаваны трансфер Мінск Кушляны –  Мінск. Кошт трансферу: 50 рублёў.

Браніраванне месцаў пачнецца 5 жніўня па тэлефоне: +375 (17) 363-56-21.

Close Menu