Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

Працягвае працу мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я” – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Запрашаем на сустрэчу з вялікай сям’ёй паэта – бацькамі і цёткамі, стрыечнымі братамі і сёстрамі.

Падчас экскурсіі:
– даведаемся, хто ёсць хто ў гэтай вялікай сям’і;
– каго можна лічыць патрыярхам рода Багдановічаў;
– які рэцэпт дранікаў перадаюць у спадчыну нашчадкі цёткі Марыі;
– які элемент адзення любіла цётка Ганна;
– каму дапамагаў з працай Адам Багдановіч;
– хто з родных атрымаў у падарунак “Вянок” Максіма Багдановіча;
– які найкаштоўнейшы экспанат з’явіўся ўжо пасля адкрыцця выставы.

Экскурсію праводзіць Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея.

Час: 24 лістапада 2024 года, а 16-й гадзіне.

Уваходны квіток – 5 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu