Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскія экскурсіі!

У Літаратурным працуе выстава “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных”. Экспазіцыя прысвечана літаратуры апошняй трэці ХVIII-першай паловы ХІХ стст., прадстаўленай праз творчасць жанчын-літаратарак эпохі Асветніцтва.

Жанчыны-пісьменніцы або грамадскія дзяячкі ў гэты перыяд успрымаліся даволі неадназначна, асабліва, калі яны не вылучаліся арыстакратычным паходжаннем. Іх вершы, паэмы і іншыя творы выходзілі ў перыядычным друку дзякуючы заступніцтву высокіх асобаў: як прыклад, паэма “Шчорсы” Тэафілі Глінскай.

Для творчасці была патрэбная сапраўдная мужнасць. Тут паказальны прыклад з Тэкляй Урублеўскай, якая марыла аб кар’еры прафесійнай літаратаркі, але зламала пяро пасля жорсткай крытытчнай рэцэнзіі, напісанай Лявонам Бароўскім. Былі выпадкі і адваротныя. Габрыэля Пузына шмат пісала і друкавала, а таксама трымала свой літаратурны салон. Але яна была арыстакраткай і мела шырокія сацыяльныя і сямейныя сувязі. Тое ж тычылалася і Ганны Мастоўскай, якая паходзіла з Радзівілаў.

Напэўна, найбольш вядомая сярод гераінь, прадстаўленых у экспазіцыі,  Ганна Цюндзявіцкая. Яе кніга не была творам паэтычным ці празаічным. Гэта быў падручнік па хатняй гаспадарцы, рэч патрэбная і карысная. Таму кніга вытрымала 14 перавыданняў. Асобны тэматычны блок прысвечаны Марыі Чарноўскай – пачынальніцы  беларускай фалькларыстыкі.

Запрашаем бліжэй пазнаёміцца з гераінямі выставы на куратарскіх экскурсіях Валянціны Кароткінай.

Экскурсіі адбудуцца 14 лістапада ў 15:00 і 22 лістапада ў 14:00.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu