ДАРАГІЯ СЯБРЫ, ПРОДАЖ КВІТКОЎ СПЫНЕНЫ.
Восеньскія канікулы – удалы час для вандровак, цікавага насычанага адпачынку і новых уражанняў. У завяршэнне канікулярнага тыдня запрашаем на Нямігу. А дакладней – у Траецкае прадмесце.
2 лістапада ў Літаратурным музеі з музычнай праграмай “На Нямізе” выступіць Ілья Шынкарэнка. Ілья – малады музыка, блогер, тыктокер, колькасць яго падпісантаў ужо сягае за 90 тысяч. У канцэртнай праграме: песні на творы беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Астрэйкі, Максіма Багдановіча, агульнавядомая Купалінка і аўтарскія творы Ільі.
Запрашаем у Літаратурны 2 лістапада ў 20:00.
Квіткі: 20 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.