Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на інтэрактыўную лекцыю з паказам музейных прадметаў

17 верасня 2026 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца інтэрактыўная лекцыя з паказам музейных прадметаў “Броўка вандруе”.

Пятрусь Броўка за сваё доўгае жыццё пабыў у самых розных кутках свету: як у краінах-суседках, так і ў краінах далёкага замежжа. Паездкі і камандзіроўкі заўсёды былі звязаны з пэўнай місіяй паэта, а пасля наведвання краін пачуцці паэта-падарожніка ўвасабляліся ў яго творчасці.

Падчас лекцыі вы зможаце зірнуць на менш вядомы бок жыцця Петруся Броўкі – яго шматлікія падарожжы па краінах свету: Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, ЗША, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Узбекістане, Украіне, Чэхаславакіі, Швецыі, Югаславіі. Важным пунктам мерапрыемства стане дэманстрацыя прадметаў з фондаў музея – ад рэчаў, якія П.Броўка браў з сабою ў чамадан, да сувеніраў, прывезеных з гэтых краін.

Лекцыю правядзе Карына Кушчанка, старшы навуковы супрацоўнік музея.

Працягласць: 1,5 гадзіны.

Кошт: 15 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 30, кватэра 4.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu