Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу да дня народзінаў Максіма Багдановіча.
9 снежня 2024 года спаўняецца 133 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Максіма Адамавіча Багдановіча. З якімі здабыткамі прыйшлі да чарговай памятнай даты супрацоўнікі музея і аматары творчасці знакамітага пісьменніка?
Цікавыя знаходкі і новыя факты з жыцця сям’і Багдановічаў, унікальны аўтограф на кнізе “Вянок” і галінкі радаводнага дрэва, выданні і знакавыя публікацыі – пра ўсё гэта можна будзе даведацца ў музеі Паэта падчас святочнай імпрэзы.
А музычным падарункам паэту будуць яго любімыя класічныя творы і інструментальныя апрацоўкі песень у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Цягам імпрэзы прагучаць творы І.С. Баха, Ф.Мендэльсона, Ж.Маснэ, М.Агінскага, М.Глінкі, М.Ельскага, А.Дворжака, Л.Балерона.
Чакаем вас 9 снежня а 19-й гадзіне.
Уваходны квіток: 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/2438790 або ў касе музея).
Даведкі па тэлефоне +375 17 355 22 95.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.