На Тыдні бацькоўскай любові ў Літаратурным музеі можна зрабіць шыкоўныя падарункі сваім блізкім!
19 кастрычніка а 14-й гадзіне запрашаем на аўтарскі занятак мастачкі Ірыны Князевай “Насі сваё”! Вас чакае мастацкі майстар-клас па роспісе шопераў з выкарыстаннем вобразаў роднага краю і цытат беларускіх літаратараў пра радзіму.
“Кожны носіць сваё неба з сабой”
“Пушча – загадка, разгадка хаваецца ў лесе”
“У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабляйцеся”
“Трэба дома бываць часцей” і інш.
Занятак будзе праходзіць у прасторы экспазіцыі “Беларусь – краіна талентаў”, дзе прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія праслаўлялі нашу краіну. Таму ўжо сама атмасфера будзе спрыяць вашаму натхненню і творчым амбіцыям!
Наш адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Квіткі: 30 рублёў (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты і інш., а таксама экскурсія па выставе “Беларусь – краіна талентаў”).
Запіс: +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-47 (або праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).
Прыходзьце ўсёй сям’ёй!