Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча!

Опера “Чужое багацце нікому не служыць” убачыла свет амаль чвэрць тысячагоддзя таму. Але да сёння адказы на самыя важныя пытанні аб яе стварэнні так і не знойдзены. Аўтарам музыкі лічыцца Ян Давід Голанд. Але яго імя дадалося да “Чужога багацця…” толькі сто гадоў таму. Невядома імя лібрэтыста, дзе і калі адбылася прэм’ера, дзе опера ставілася пазней. Ад яе застаўся толькі рукапіс рэпеціторыя, на якім імя Голанда напісана алоўкам невядома калі і кім…

Сюжэт арыгінальнай оперы нескладаны. Галоўных герояў тры: Янак, Кася і яе бацька Чужапанак. Сацыяльны статус хлопца не зусім уцямны. Вядома, што ён чалавек спрытны і дасведчаны ў “чарадзействах без чараў”. Кася і Янак кахаюць адно аднаго, але бацька супраць іх шчасця. І каб пераканаць Чужапанка, што Янак як зяць — “тое, што трэба”, юнак разыгрывае спектакль, дзе бярэ на сябе дзве ролі. У першай ён — Чараўнік, які насылае на будучага цесця хтанічныя сілы. І той, падбухтораны Янкам, адпраўляецца ў лес шукаць “чараўніцкі скарб”. У другой ролі Янак — пераможца над сіламі цемры. Напрыканцы оперы ён атрымлівае руку Касі. Усе шчаслівыя, і ўсе спяваюць пра тое, што “чужое багацце нікому не на карысць”.

Музыказнаўцы знаходзяць шэраг паралеляў з іншымі творамі, тэатразнаўцы ў розныя часы займаліся атрыбуцыяй оперы, удавалася ім гэта з розным жа поспехам. Пры іх дапамозе і мы выправімся ў завочную вандроўку праз стагоддзі, каб паспрабаваць разабрацца ў справе аўтарства твора і яго загадкавым лёсе.

У рэальнасці ж знаёміць нас з таямніцамі тэатральнага, музычнага, літаратурнага свету будзе даследчык Зміцер Юркевіч на чарговай лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”“Чужое багацце”: таямніцы старой партытуры”.

Час: 22 лістапада 2024 года, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu