Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віншуем!

Мама – першы чалавек у нашым жыцці, першы голас, першая казка і першыя словы любові. Яе клопат і пяшчота застаюцца з намі назаўсёды, а ўспаміны пра родны дом нярэдка становяцца крыніцай натхнення для паэтаў і пісьменнікаў.

Нездарма тэма мацярынскай любові займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры. У вершах беларускіх аўтараў — удзячнасць маці, замілаванне яе вобразам, светлы сум і захапленне.

У Дзень маці Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры віншуе ўсіх мам! Няхай у вашым жыцці будзе больш радасных сустрэч, цёплых слоў і шчаслівых момантаў побач з роднымі. Няхай любоў, якую вы дорыце сваім дзецям, вяртаецца да вас клопатам, удзячнасцю і пяшчотай.

З Днём маці!

Close Menu