Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Юбілейны марафон да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Юбілейны марафон да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча: 9 дзён натхнення, адкрыццяў і творчасці!

 З 1 па 9 снежня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх аматараў беларускага слова на маштабны святочны марафон. На працягу дзевяці дзён сцены музея напоўняцца паэзіяй, музыкай і нечаканымі інтэрактывамі, якія дапамогуць па-новаму зірнуць на асобу і спадчыну класіка.

Мы падрыхтавалі насычаную праграму, дзе кожны знойдзе занятак па душы — ад самых маленькіх наведвальнікаў да дасведчаных знаўцаў літаратуры:

  • 1 снежня, 19.00 – інтэрактыўная  экскурсія “Багдановіч: вядомы і невядомы” (16+)
  • 2 снежня, 11.00, 12.00, 14.00 – Квэст “Па слядах сямейных таямніц” (7-11 класы)+ м/з “Радавод” (3-5 класы)
  • 3 снежня, 11.00, 12.00, 15.00 – майстар-клас па візуальнай паэзіі (4-11 класы)
  • 4 снежня, 12.00, 19.00 – Інтэрактыўная праграма “І тчэ, забыўшыся, рука” (14+)
  • 5 снежня, 15.00 – КВІЗ “Загадка Багдановіча” (16+)
  • 6 снежня, 15.00 – Інтэрактыўная праграма “Паэзія навобмацак” (14+)
  • 7 снежня, 11.00, 14.00- інтэрактыўная  праграма “Вянок” (5-9 класы).
  • 8 снежня, 14.00 – КВІЗ “Загадка Багдановіча” (9-11 класы).
  • 9 снежня, 19.00 – канцэрт салістаў ансамбля “Класік-авангард”.

Даведкі і запіс па тэлефоне +375173552295.

Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а.

Прыходзьце за натхненнем і адкрывайце свайго Максіма Багдановіча!

Close Menu