Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі пройдуць “ХХХІ Гарэцкія чытанні”

22 кастрычніка 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “ХХХІ Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына”, прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М.І.Гарэцкага і прадстаўнікоў роду Гарэцкіх. Адкрыццё канферэнцыі – 10:00.

Удзельнікі: літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, архівісты, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, выкладчыкі ВНУ і супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў.

Напрамкі канферэнцыі:
1. Паэтыка і мастацкі космас твораў М.Гарэцкага.
2. Літаратурны працэс ХХ-ХХІ стагоддзяў: традыцыі і наватарства.
3. Код роду і праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
4. Архіўная спадчына, тэксталогія і біяграфічныя даследаванні.
5. Метадалогія сучасных даследаванняў творчасці М.Гарэцкага.
6. Актуалізацыя творчай спадчыны М.Гарэцкага ў сучасным культурным і адукацыйным працэсах.
7. Кампаратывістыка і рэцэпцыя беларускай класікі ў свеце.

Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў у І-м квартале 2027 г.

Сапраўднай падзеяй у рамках канферэнцыі стане ўнікальная выстава аднаго дня “Адкрыты архіў: скарбы роду Гарэцкіх”. На ёй будуць прадстаўлены каштоўныя матэрыялы з архіва вучонага-геолага, акадэміка НАН Беларусі і грамадскага дзеяча Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага, якія ён збіраў і беражліва захоўваў на працягу ўсяго жыцця.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ і зацікаўленых слухачоў.

Кантактная інфармацыя: info@bellitmuseum.by, тэл. +375 17 395 44 47 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu