Сёння, 30 кастрычніка, ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце дэлегацыя Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Алеся Кузняцова і вучоны сакратар Наталля Калядчык – прэзентавалі літаратурна-дакументальную выставу “Крывёю сэрца”, прысвечаную беларускім пісьменнікам-удзельнікам Вялікай Айчыннай войны. Алеся Кузняцова агучыла кіраўніцтву ўніверсітэта прывітальны адрас ад дырэктара музея С.І.Усіка.
Мерапрыемства прайшло з удзелам Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Шанхаі А.У.Андрэева, помочніка рэктара ўніверсітэта У.Цзянь, дырэктара Цэнтра вывучэння Беларусі пры ўніверсітэце прафесара Бэй Вэньлі. Студэнты і выкладчыкі, грамадскасць Шанхая далі высокую ацэнку выставе, цёпла прынялі і праявілі вялікую цікавасць, пожадалі музею далейшага росквіту.