Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выставачны праект “Дарога да міру”

29 лістапада 2024 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выставы “Дарога да міру”, падрыхтаванай у межах міжнароднага супрацоўніцтва, якое рэалізуецца паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля (г.Масква).

Праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вайна пакінула пасля сябе незагойныя раны. Боль ад іх перадаецца праз пакаленні, ён і цяпер адчуваецца ў сэрцах нашчадкаў. Перажытыя, пераасэнсаваныя і выкладзеныя на паперы літаратарамі-франтавікамі падзеі вайны натхнілі мастачак Наталлю Раманаву і Кацярыну Ірхіну на стварэнне аўтарскіх літаратурна-мастацкіх інсталяцый.

Героі выставачнага праекта – пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веніямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф’еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў. Іх творы вылучаюцца праўдзівасцю вопыту і шчырасцю перажыванняў. Гэта гісторыі аб выжыванні і мужнасці, маральным выбары і гонары, сяброўстве і здрадзе, геройстве і дзезерцірстве. Выстава ўяўляе сабой своеасаблівую мазаіку, сабраную з літаратурных апісанняў і дзённікавых запісаў, ваенный падзей і ўспамінаў франтавікоў, архіўных фотаздымкаў і дакументаў.

Дзевяць аўтарскіх інсталяцый – прасторавых вобразаў, дапоўненых фрагментамі мастацкіх твораў і фактамі біяграфій пісьменнікаў, прапануюць новы пагляд на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.

Выстава на рускай мове. Будзе цікава аматарам літаратуры, гісторыі, мастацтва.

Мастакі: Наталля Раманава, Кацярына Ірхіна.

Куратар з боку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – Ірына Князева.

Выстава будзе дзейнічаць з 29 лістапада 2024 па 11 мая 2025 года па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Даведкі: +375 17 395 44 47.

Close Menu