Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава «Легенда аб песнярах. Мінск–Масква»

У Музейным цэнтры «Маскоўскі дом Дастаеўскага» Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І.Даля (г.Масква) 11.09.2026 адкрылася выстава «Легенда аб Песнярах. Мінск–Масква», створаная сумесна Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І.Даля. Партнёрам выставачнага праекту выступіў Музей Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Сцяга філармонія».

Экспазіцыя прысвечана беларускай славеснасці, яе дыялогу з рускай культурай, а таксама феномену ўсенароднай і сусветнай папулярнасці ансамбля «Песняры» ў культурнай прасторы ХХ ст. Выстава распавядае, як беларуская паэзія і народная музычная традыцыя атрымалі новае гучанне дзякуючы ансамблю, створанаму ў 1968 годзе.У рэпертуар «Песняроў» увайшлі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і іншых беларускіх аўтараў, а таксама вершы расійскіх паэтаў – Мікалая Дабранравава, Міхаіла Матусоўскага, Аляксея Фацьянава і Леаніда Дзербянёва.

Наведвальнікі змогуць убачыць кніжныя помнікі беларускай славеснасці XVI–XIX стст., мемарыяльныя прадметы і сцэнічныя строі ўдзельнікаў ансамбля «Песняры», а таксама пачуць і ўбачыць архіўныя запісы калектыва ў спецыяльна створаных інсталяцыях.

З баларускага боку ў мерапрыемстве ўзялі удзел А.А. Кузняцова, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і І.Р. Князева, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея, куратар праекта, а таксама дырэктар Дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту С.І. Усік.

Выстава працягне працу да 13.12.2026.

Фота прадастаўлена прэс-службай Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І.Даля

Close Menu