14 сакавіка 2025 года ў “Шолахаў-Цэнтры” Дзяржаўнага музея-запаведніка М.А.Шолахава (г.Растоў-на-Доне) адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнай літаратурна-дакументальнай выставы “Крывёю сэрца”, прадстаўленай Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.
Ва ўступных прамовах прадстаўнікі двух музеяў – Алеся Аляксандраўна Кузняцова (намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДМГБЛ) і Вольга Аляксандраўна Аністраценка (дырэктар музея-запаведніка М.А.Шолахава) падзяліліся развагамі пра вялікую ролю пісьменнікаў і мастацкага слова ў барацьбе з фашысцкай навалай, выказалі думкі пра важнасць і сімвалічнасць выставы ў год 80-годдзя Перамогі.
Першую экскурсію для гасцей правяла старшы навуковы супрацоўнік ДМГБЛ Ганна Кляноўская. Наведвальнікі даведаліся пра лёсы беларускіх пісьменнікаў, паслухалі вершы на беларускай мове.
Фота – з сайта https://www.sholokhov.ru/