5 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла V-я вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.
ВЫНІКІ КАНФЕРЭНЦЫІ
Літаратурна-краязнаўчая секцыя (8-9 класы)
ДЫПЛОМ I ступені
Глоба Яніна, Багдановіч Вераніка
РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЗАГАЛОЎКАЎ У ТВОРЧАСЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА
ДЫПЛОМЫ II ступені
Губіч Валерыя
ХРЫСЦІЯНСКІЯ ВОБРАЗЫ Ў РАМАНЕ А. ШЭІНА «СЕМ КАМЯНЁЎ»
Нікіценка Паліна, Слабуха Любоў
ДУША ЗЯМЛІ МАЁЙ (Асаблівасці гаворкі цэнтральнага рэгіёну Беларусі ў др.пал. ХІХ ст.)
ДЫПЛОМЫ III ступені
Пяганава Паліна
АКАЗІЯНАЛІЗМЫ Ў ТВОРЧАСЦІ АЛЕСЯ РАЗАНАВА (на прыкладзе зборніка «Паляванне ў райскай даліне»)
Зубрыцкі Андрэй
РОЛЯ САЦЫЯЛЬНАГА ПРАЕКТА “КНІЗЕ ДРУГОЕ ЖЫЦЦЁ” Ў ЗАХАВАННІ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ
Літаратурна-краязнаўчая секцыя (10-11 класы)
ДЫПЛОМЫ I ступені
Дземідовіч Аляксей
МАЛАВЯДОМАЯ ГІСТОРЫЯ БЫКАЎСКАГА ПРЫСВЯЧЭННЯ ДА АПОВЕСЦІ “АБЕЛІСК”
Янушкевіч Асоль
НАВЕЛА ЦІ АПАВЯДАННЕ: ЖАНРАВАЯ СПЕЦЫФІКА МАЛЫХ ФОРМАЎ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА
ДЫПЛОМ II ступені
Цяліпка Алена
ЯК НАПІСАЦЬ БІЯГРАФІЮ СУЧАСНАГА ПІСЬМЕННІКА, АБО СТАРОНКІ ЖЫЦЦЯ НАТАЛЛІ МАЗУРКЕВІЧ
ДЫПЛОМ III ступені
Саракваш Аляксандра, Язвінская Лізавета
ДУХОЎНАЕ ЎЗЫХОДЖАННЕ НІНЫ МАЦЯШ ДА “ВЫСОКАГА НЕБА ІДЭАЛУ”
Дзякуем удзельнікам, віншуем пераможцаў!