Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выданне «Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6» прэзентавалі ў Гродне

30 красавіка ў філіяле «Музей Максіма Багдановіча» Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прайшла прэзентацыя выдання «Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6».

Кнігу прадставіла яе ўкладальніца – загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна. Падчас сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мемуарнай спадчынай Адама Багдановіча – вядомага грамадскага і культурнага дзеяча, педагога, мемуарыста і бацькі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Яго ўспаміны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі грамадскага жыцця і народніцкага руху другой паловы ХІХ стагоддзя.

Загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г. Мінск) Міхаіл Бараноўскі распавёў пра гісторыю падрыхтоўкі музейных выданняў, а таксама прадставіў матэрыялы архіва Адама Багдановіча, што захоўваюцца ў фондах музея.

Фота – з сайта Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Close Menu