Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вечар памяці Пятра Васючэнкі

Пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, драматург, навуковец, выкладчык – усё гэта адзін чалавек – Пятро Васючэнка. Ён жыў зусім нядаўна, але ведаў, як яно там было яшчэ “за князем Дрыгайлам”.

7 ліпеня ў 18:30 мы запрашаем вас на Вечар памяці цудоўнага чалавека і выдатнага творцы.

Ніна Іванаўна Здановіч прыадчыніць скарбонку сямейнага архіва і раскажа вам аб тым, якім бацькам і мужам быў знакаміты аўтар. А яго сябра Навум Якаўлевіч Гальпяровіч паспрабуе ахапіць у сваім аповедзе ўвесь дзіўны свет, створаны Пятром Васючэнкам.

Але гэта далёка не ўсё: напрыканцы праграмы мы парадуем вас спектаклем з музейнай батлейкі “Новыя прыгоды Паноў Кубліцкага і Заблоцкага” (паводле твораў нашага любімага пісьменніка), а яшчэ вас чакаюць унікальныя жывыя чытанні яго кнігі “Піраміда Ліннея”.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Запіс па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Close Menu