Віншуем Уладзіміра Карызну са званнем народнага паэта Беларусі!
Уладзімір Іванавіч – шырока вядомы паэт-песеннік, аўтар цудоўных вершаў для дзяцей, выдатны перакладчак. За свой творчы шлях ён напісаў звыш двухсот тэкстаў да песень. Іх выконвалі ансамблі “Песняры”, “Сябры” і “Верасы”. Таксама Уладзімір Карызна напісаў словы да гімна Беларусі.
У нашым музеі захоўваецца мноства кніг, фатаграфій, рукапісаў, перададзеных самім паэтам. Ганарымся гэтым здабыткам, шчыра падзяляем радасць Уладзіміра Іванавіча, зычым яму шчасця, здароўя, творчага даўгалецця!