Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Шанхаі адкрылася беларуска-кітайская выстава

3 верасня 2025 года ў Мемарыяльным музеі “4-ты з’езд Камуністычнай партыі Кітая” ў Шанхаі адкрылася выстава “Адзіная нітка гісторыі: выстава ілюстрацый з твораў кітайскай і беларускай літаратур пра вайну супраць фашызму”, падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Яна прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага і кітайскага народаў у Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам.

У праект уключаны графічныя творы беларускіх мастакоў А.Волкава, Я.Зайцава, І.Давідовіча, Г.Паплаўскага, А.Кашкурэвіча і іншых – ілюстрацыі да твораў пра вайну беларускіх пісьменнікаў В.Быкава, К.Чорнага, А.Адамовіча.

Падчас візіту ў Кітай дэлегацыя Музея гісторыі беларускай літаратуры – намеснік дырэктара па навуковай працы А.А.Кузняцова і вучоны сакратар Н.В.Калядчык прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале “Літаратура як мост сяброўства і паразумення: кітайскія і беларускія пісьменнікі аб антыфашысцкай вайне”.

Close Menu