Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Узбекістан

18 лістапада 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося ўрачыстае культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Узбекістан. Імпрэза была арганізавана сумесна з Пасольствам Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь.

Для нашага музея, які з’яўляецца адной з пляцовак міжнароднай культурнай камунікацыі, было за гонар прымаць такую сустрэчу.
Яна стала яшчэ адной нагодай узгадаць пра культурную спадчыну, гістарычныя повязі і сяброўства, якое аб’ядноўвае беларускі і ўзбекскі народы.

З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь, Пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Узбекістана пры статутных і іншых органах СНД Нурыддзін Ёкубжонавіч Мамажонаў; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Аляксандраўна Кузняцова; рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыя Ігар Георгіевіч Яцкевіч, Пасол турызму Узбекістана ў Беларусі, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер’еўна Міцкевіч; дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Альянс міжкультурнай садружнасці» Алёна Меледжаеўна Меледжаева.

Творчая праграма імпрэзы, падрыхтаваная Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Альянс міжкультурнай садружнасці», аб’яднала паэтычныя і музычныя выступленні па творах узбекскіх і беларускіх аўтараў, каларытныя харэаграфічныя і вакальныя нумары. Праз мастацтва ўдзельнікі сустрэчы адкрывалі блізкасць культур, дзяліліся думкамі пра агульныя старонкі гісторыі, сумесныя мары, ідэі і праекты.

Мерапрыемства стала яшчэ адным крокам да ўмацавання культурных сувязей, узаемаразумення і сяброўства паміж беларускім і ўзбекскім народамі.

Close Menu