Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі прайшлі XXXI Гарэцкія чытанні

22 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «XXXI Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына».

Чытанні аб’ядналі даследчыкаў беларускай літаратуры і мовы, гісторыкаў, архівістаў, музейных супрацоўнікаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў навуковых устаноў.

Пленарнае пасяджэнне адкрыла выстава аднаго дня «Адкрыты архіў: скарбы роду Гарэцкіх», на якой былі прадстаўлены матэрыялы з архіва вучонага-геолага, акадэміка НАН Беларусі і грамадскага дзеяча Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага.

Навуковая праграма ахапіла шырокае кола пытанняў: ад мовы і мастацкага метаду Максіма Гарэцкага да яго ваеннай прозы і перакладчыцкай дзейнасці. У дакладах таксама разглядаліся гісторыка-біяграфічныя сувязі пісьменніка з Лідчынай, даследаванне «Камароўскай хронікі», паэтыка драматычных абразкоў і інш. Асобная ўвага была нададзена асэнсаванню літаратурнай спадчыны ў кантэксце сучасных даследаванняў.

На чытаннях прысутнічала ўдава Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага – Галіна Рыгораўна.

XXXI Гарэцкія чытанні яшчэ раз пацвердзілі значнасць навуковага дыялогу для захавання і актуалізацыі беларускай літаратурнай спадчыны. Зварот да творчасці Максіма Гарэцкага і гісторыі яго роду дапамагае глыбей зразумець вытокі нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і пераемнасць культурных традыцый.

Па выніках канферэнцыі ў першым квартале 2027 года плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Close Menu