Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адкрылася выстава «Рыцар рускай літаратуры. Жыццё В.Р. Бялінскага ў малюнках пензенскага мастака Б.І. Лебедзева»

17 ліпеня 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай выставы «Рыцар рускай літаратуры. Жыццё В.Р. Бялінскага ў малюнках пензенскага мастака Б.І. Лебедзева».

Выстава стала чарговым этапам развіцця супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Аб’яднаннем дзяржаўных літаратурна-мемарыяльных музеяў Пензенскай вобласці. Пачатак гэтаму партнёрству быў пакладзены ў 2022 годзе, калі беларускі бок прадставіў у Пензе літаратурна-дакументальную выставу «Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…», прысвечаную жыццю і творчасці народнага пісьменніка Беларусі.

З вітальнымі словамі да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Кузняцова А.А. і генеральны дырэктар Аб’яднання дзяржаўных літаратурна-мемарыяльных музеяў Пензенскай вобласці Полева Н.М. У сваіх выступленнях яны выказалі гатоўнасць да далейшага ўмацавання партнёрскіх адносін, рэалізацыі сумесных праектаў і развіцця сяброўскіх сувязяў паміж музеямі.

Экспазіцыю прэзентавала Наталля Мікалаеўна Полева. Яна азнаёміла гасцей з гісторыяй стварэння графічнай серыі Б.І. Лебедзева, прысвечанай жыццю і дзейнасці выбітнага літаратурнага крытыка В.Р. Бялінскага, а таксама распавяла пра работу мастака над цыклам, які стаў адной з найбольш значных мастацкіх інтэрпрэтацый жыццёвага шляху літаратурнага дзеяча.

Наведаць выставу можна да 30 жніўня 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Close Menu