Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адбылася куратарская экскурсія па выставе «Экалагічная дысперсія»

11 чэрвеня у Літаратурным музеі адбылася куратарская экскурсія па выставе мастацкіх работ Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія». Экскурсію правёў стваральнік выставачнага праекта, паплечнік і сябра мастака Зміцер Юркевіч.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць глыбей пазнаёміцца з творчай спадчынай Алеся Родзіна, аднаго з найбольш арыгінальных прадстаўнікоў беларускага сучаснага мастацтва. Куратар распавёў пра жыццёвы і творчы шлях мастака, яго мастацкія пошукі, эксперыменты з формай і сэнсам, а таксама пра ўплыў яго ідэй на культурную прастору Беларусі.

Дзякуем усім, хто далучыўся да экскурсіі, і запрашаем наведаць выставу «Экалагічная дысперсія», якая працягвае працу ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Close Menu