Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрылася выстава з фондаў музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск”

3 верасня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы “Мастак – Кніга – Тэкст”. У экспазіцыі прадстаўлены копіі твораў сучасных мастакоў-графікаў з фондаў Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск”.

На адкрыцці выставы выступіў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Іванавіч Усік, адзначыўшы значнасць міжнародных праектаў у наш час. Аб прадстаўленых працах наведвальнікам распавяла Анастасія Мішчук – навуковы супрацоўнік музея “Востраў-град Свіяжск”. Увазе гасцей былі прадстаўлены ілюстрацыі да фальклорных тэкстаў, вершаваных і празаічных твораў рускай і замежнай літаратуры, эскізы афармлення кніг, экслібрысы, выкананыя чатырнаццаццю мастакамі з розных краін свету: Расіі, Беларусі, Мексікі, Індыі і інш.

Запрашаем наведаць выставу, якая будзе працаваць да 6 кастрычніка!

Close Menu