Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У калектыве адзначылі Дзень работнікаў культуры

12 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося ўрачыстае віншаванне супрацоўнікаў з прафесійным святам.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Алеся Аляксандраўна Кузняцова і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Наталля Валер’еўна Калядчык павіншавалі калег, падзякавалі ім за працу, адданасць сваёй справе і ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай літаратурнай спадчыны.

З нагоды свята граматамі, падзякамі, кветкамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны лепшыя супрацоўнікі, ветэраны музейнай працы і маладыя спецыялісты.

Цёплыя віншаванні і творчы падарунак падрыхтавалі таксама прадстаўнікі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – старшыня Леанід Крыванос і паэт Рагнед Малахоўскі. Госці падзяліліся з прысутнымі сваімі вершамі, дадаўшы святу паэтычнага настрою.

Close Menu