Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Тыдзень ведаў”

Пачнем восень з новымі ведамі!

Запрашаем вас наведаць Літаратурны музей падчас “Тыдня ведаў”, дзе кожны, добра адпачыўшы падчас летніх канікул, зможа аднавіць свае веды, праверыць кемлівасць і абудзіць цікавасць да беларускай літаратуры!

Далучайцеся да музейных праграм, якія дапамогуць здзейсніць падарожжа з казкамі і адкрыць таямнічы свет музейнай экспазіцыі.

Вас чакаюць:

  • Праграма “Жылі-былі казкі”: экскурсія па аднайменнай выставе з гульнёй-хадзілкай “Нізка беларускіх казак”. Вас чакае знаёмства з чароўным казачным светам.
    Праграма разлічана на вучняў 2-5 класаў. (Кошт: 5 руб.)
    Для 10-15 чалавек.
  • Інтэрактыўная праграма па казцы “Сава і Дзяцел”. На занятку ўдзельнікі пазнаёмяцца з казкай “Сава і Дзяцел” – гісторыяй пра спрэчку двух птушак. Пасля абмеркавання твора ўдзельнікаў чакае творчая частка: яны зробяць з паперы аплікацыю ў выглядзе савы – адной з галоўных гераінь казкі і сімвала ведаў і мудрасці.
    Праграма разлічана на вучняў 2-5 класаў. (Кошт: 5 руб.)
    Для 10-15 чалавек.
  • Квэсты “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”. У фармаце росшукаў на экспазіцыі ўдзельнікі знаёмяцца з экспанатамі і становяцца актыўнымі “даследчыкамі” музейнай прасторы.
    Праграмы разлічаны на вучняў 8-11 классаў (Кошт: 8 руб.)

Папярэдні запіс абавязковы.

Чакаем вас у Літаратурным музеі!

Кошт уваходнага квітка: 5,00-8,00 руб. / 1 наведвальнік.

Тэлефон для запісу: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu