Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэматычная экскурсія да Дня Перамогі

9 мая 2024 года ў філіяле “Літаратурны музей Петруся Броўкі” пройдуць тэматычныя экскурсіі “Ад цябе не прыходзяць лісты…”.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Броўкаў па розных мясцінах – жонка і сын былі вымушаны накіравацца ў Саратаўскую вобласць у эвакуацыю, а потым у Алма-Ату да сваякоў, маці паэта засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах. Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна Броўкі, склаўся трагічна – ён загінуў падчас выканання аперацыі. Маці, Алена Сцяпанаўна Броўка, была вывезена ў лагер Асвенцым, дзе і загінула, здзейсніўшы перад смерцю гераічны ўчынак – яна выратавала маладую дзяўчыну з суседняй вёскі.

Падчас экскурсій вы даведаецеся пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады, а таксама зможаце ўбачыць на свае вочы каштоўныя экспанаты музея – пачытаць лісты і паглядзець фотаздымкі сям’і народнага паэта Беларусі.

Пачатак экскурсій: 11:00 і 16:00.

Уваход: 10 руб.

Наш адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Тэл.: +375 (17) 342-09-81.

 

 

 

Close Menu