Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэматычная імпрэза “Строі ў спевах”

Яшчэ паўтара стагоддзя таму праз традыцыйныя строі невядомыя народныя мадэльеры стварылі стыль, хараство і яскравасць, вартыя быць вядомымі шырокаму колу гледачоў.

У Літаратурным музеі працуе фотавыстава Кацярыны Аракчэевай “ЭТНАСУСВЕТ”. Праект ЭТНАСУСВЕТ стаўся позіркам у залюстроўе, дзе мінулае і сучаснасць сустракаюцца ў адным фотаздымку Гэта галерэя партрэтаў сучасных беларусак у традыцыйных аўтэнтычных касцюмах. Таксама на выставе можна ўбачыць самі касцюмы з некалькіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Аўтарка выставы вядомая не толькі як фатограф, але і як спявачка, даследчыца. І яе асабісты творчы этнасусвет значна шырэйшы за кадры фотаб’ектыва, як і сусвет традыцыйнай культуры ўвогуле.

22 кастрычніка а 19-й гадзіне запрашаем у Літаратурны на адмысловую імпрэзу “Спевы ў строях”. Вечарына будзе прысвечана таму, як вобраз традыцыйнага адзення адлюстраваны ў розных спевах: як святочных, так і лірычных. Велікодныя, калядныя, купальскія песні, вяснянкі: тут і пра ўборы, і пра пасаг, і пра падрыхтоўку дзяўчат да вяселля, і пра самыя розныя сакральныя сэнсы, аб якіх сучаснаму чалавеку нават здагадацца складана.

На імпрэзе вас чакае:

  • расповед Кацярыны Аракчэевай аб спевах з тэмай строяў;
  • аўтэнтычныя запісы;
  • спевы ў жывым фармаце з імправізаваным майстар-класам і магчымасцю далучыца да спеву;
  • гарбата і цудоўная атмасфера вячорак (можна прыхапіць з сабой прысмакі да гарбаты).

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або па спасылцы https://afisha.relax.by/clubs/11170932-tematychnaja-mpreza-stro-spevah-/minsk/.

Кошт: 15 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu