“Доўгі дзень, цёплы дзень, адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень, адпаўзае ў кут далёкі,” – ужо больш 30 гадоў гэтыя пазыўныя “Калыханкі” штовечар збіраюць ля тэлеэкранаў сваіх гледачоў. Перадача “Калыханка” з’явілася ў праграме беларускага тэлебачання ў далёкім 1981-м. Маляты раслі з Дзедам-Барадзедам, Бульбінкам, Феяй сноў і многімі іншымі казачнымі героямі. Мядзведзік Топа і лісічка Яна – любімыя героі і сёння. Імі захапляюцца і маленькія, і дарослыя. Топа нават атрымаў у 2016 годзе прэмію «Телевяршыня» як лепшы тэлевізійны вядучы па выніках глядацкага галасавання.
Як уладкавана тэлевізійная кухня? Дзе апранаюцца героі “Калыханкі”? Як прыдумляецца гісторыя сюжэтаў на кожны дзень? Гэтыя і самыя розныя іншыя сакрэты раскрыем на сустрэчы з мядзведзікам Топам (Уладзімір Варанкоў), лісічкай Янай (Анастасія Матусевіч), і хлопчыкам Цімафеем (Цімафей Хромчанка) у Літаратурным. А таксама паспрабуем перанесціся ў свет тэлевізійнай студыі.
Запрашаем усіх жадаючых!
Час: 30 кастрычніка, 16:00.
Уваход вольны.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак і запісу для арганізаваных груп: +375 17 363 56 21.