Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча ЛабаРАторыі паэтычнай метафізікі

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.

Тэма: “Паэт з тысячай твараў: магія і метафізіка ў творчасці Алеся Разанава”.

Разанаў вярнуў паэзіі трансцэдэнтнае. Зрабіў паэзію месцам, дзе жывуць сэнсы. Дзе адбываецца надзвычай важная, патаемная работа жыцця і свядомасці. Дадаў у гэтую прастору яшчэ адно вымярэнне: ўзвышанае памкненне да пераходу ўсіх межаў. За рубеж чалавечага слова.

Ціхая прага іншай магчымасці жыве і дыхае ўва ўсіх ягоных тэкстах. Можна назваць яго паэзію метафізічнай. Але гэта асаблівая метафізіка. Там амаль няма знакаў культуры, вялікіх і важных імёнаў, якія так соладка прамаўляюцца. Як пароль для тых, хто ведае. Там жывуць самыя простыя рэчы. Зямля, вада, вагонь, паветра. Гліна, камень, жалеза. Дрэвы і птушкі, снег і шэрань, дарога і дом. Словы.

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Час: 27 мая 2026 года, 19:00.

Уваходны квіток: 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Close Menu