Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Шлях сяброўства»: адкрылася выстава пра Адама Багдановіча і Максіма Горкага

14 мая 2026 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя беларуска-расійскага выставачнага праекта «Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць: Адам Багдановіч і Максім Горкі». Праект рэалізуецца ў межах акцыі «Шлях сяброўства» падчас правядзення Дзён Ніжняга Ноўгарада ў Мінску.

Урачыстасць адкрылася прывітальнымі словамі Сіліч Святланы Васільеўны, намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гуляевай Святланы Уладзіміраўны, дырэктара дэпартамента культуры адміністрацыі горада Ніжняга Ноўгарада, Аўдзей Надзеі Віктараўны, намесніка начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Кузняцовай Алесі Аляксандраўны, намесніка дырэктара на навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, а таксама Маторынай Ларысы Юр’еўны, дырэктара Дзяржаўнага музея А.М. Горкага.

Падчас мерапрыемства адбылася знакавая падзея – падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Беларусь) і Дзяржаўным музеем А.М. Горкага (Ніжні Ноўгарад, Расія), а таксама перадача лічбавых копій музейных прадметаў з ніжагародскага музея Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча.

Таксама быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі і Ніжагародскім планетарыем імя касманаўта Георгія Грэчкі. З прывітальнымі словамі да гасцей звярнуліся Бараноўскі Міхаіл Аляксандравіч, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, і Чырыкава Алена Яўгенаўна –  дацэнт кафедры горадабудаўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, праўнучка рускага пісьменніка Яўгена Чырыкава.

Госці імпрэзы таксама ўбачылі відэаролік «Максім Горкі і Максім Багдановіч: зоркі і час», падрыхтаваны ніжагародскімі калегамі, паслухалі вершы Максіма Багдановіча ў выкананні Алеся Мойскага – мастацкага кіраўніка Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», і актрысы тэатра Настассі Адамовіч. Музычным аздабленнем вечара стала песня на словы беларускага паэта ў выкананні мастацкага кіраўніка тэатра Алесі Сівохінай.

Напрыканцы мерапрыемства госці пазнаёміліся з экспазіцыяй выставы «Успомнілася пра Вас і захацелася напісаць: Адам Багдановіч і Максім Горкі». Экскурсію па выставе правялі Агафонава Алена Генадзеўна, загадчык аддзела «Літаратурны музей» Дзяржаўнага музея А.М. Горкага, і Мышкавец Ірына Вітальеўна, вядучы навуковы супрацоўнік філіяла.

Выстава будзе працаваць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча да 1 жніўня 2026 года.

Акрамя таго, 15–16 мая 2026 года ў дворыку музея ўсе жадаючыя змогуць зазірнуць у сонечны тэлескоп Ніжагародскага планетарыя імя касманаўта Георгія Грэчкі.

Close Menu