Самая адказная справа ў жыцці мужчын – быць добрым бацькам! Віншуем усіх татаў са святам! Хай радасць бацькоўства дорыць вам шчасце і крылы!
БАЦЬКА
Бярозкі ствол усхвалявана-тонкі,
Пясчанікавых скал крутыя йлбы,
Над берагам зялёным явар звонкі
І моцныя, спрадвечныя дубы.
Вось буслава гняздо над старай хатай
Вячэрнім, залатым агнём гарыць
І там, ля пуні, дзе вішняк калматы,
Сплятае сетку бацька мой стары.
Даткнуцца б рук яго, такіх знаёмых,
Карычневых ад сонца і зямлі,
Ад сонца, што цяплей за ўсё у дома,
Ад той зямлі, дзе ён і я раслі.
Уладзімір Караткевіч [1955 г. ?]