Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Рабіны ў гонар беларускіх жанчын

5 лістапада 2026 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучыўся да ініцыяванай Саюзам пісьменнікаў Беларусі акцыі па пасадцы дрэў у Парку пісьменнікаў.

У Парку, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе ўжо растуць дрэвы, прысвечаныя беларускім літаратарам, з’явіліся новыя насаджэнні – рабіны. У Год беларускай жанчыны яны сталі сімвалам пашаны да жанчыны, увасабленнем прыгажосці, здароўя, любові і сямейнага дабрабыту.

У акцыі ад імя музея прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце А. А. Кузняцова і вучоны сакратар Н. В. Калядчык.

Няхай маладыя дрэвы пускаюць карані, растуць і квітнеюць, а Парк пісьменнікаў становіцца сапраўдным месцам прыцягнення ўсіх, хто любіць кнігу.

Close Menu