Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма фестывалю “Восень у Завоссі”

Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”

21/09/2024, 12:00-16:00

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА

12:00 – урачыстае адкрыццё літаратурна-музычнага фестывалю, прывітальныя словы арганізатараў;
12:10 – узнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”;
12:20 – паэтычныя выступленні Аліны Галіцкай, Навума Гальпяровіча, Раісы Раманчук, Таццяны Яцук, Міхала Бараноўскага і Цімура Буйко;
12:45 – выступленне аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс”;
13:00 – выступленне Ільі Шынкарэнкі;
13:45 – выступленне творчых калектываў мастацкай самадзейнасці Баранавіцкага раёна;
15:00 – выступленне фолк-гурта “Сарматы”.

ГУМНО

12:00-16:00 – літаратурна-дакументальная выстава “Пушкін. Вяземскі і Міцкевіч на “Рускім Парнасе” (музей-запаведнік “Астаф’ева” – “Рускі Парнас”);
13:00-16:00 – квэст “Адамаў шлях пад вечным небам”;
12:30-13:15 – канцэртная праграма “Легенда Пана Тадэвуша” ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай, салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і лаўрэата міжнароднага конкурсу Таісіі Халамавай;
13:20-14:00 – “Хай радасць з вачэй нашых блісне…” студэнцкі фальклор эпохі Адама Міцкевіча ў выкананні паэта, перакладчыка Аляксея Жбанава;
14:05-14:50 – музычная рэтраспектыва да эпохі барока ў выкананні капэлі Алеся Лася;
15:00-15:30 – спеўная праграма “Хадзіў раёк” у выкананні спявачак СЭТ.

СЯДЗІБНЫ ДОМ

12:30, 15:00 – экскурсіі па экспазіцыі музея (5-10 руб.);
13:00-15:00 – квіз “Праўда і легенда Пана Тадэвуша”;
13:00-14:00 – лекцыя-гутарка філосафа і літаратара Ігара Бабкова “Міцкевіч як апокрыф: нечаканае падарожжа”;
14:00-15:00 – расповяд аглядальніка рэдакцыі газеты “Культура”, даследчыка Змітра Юркевіча “Байкі пра Завоссе, або як Міцкевічы ледзь не страцілі шляхецтва”.

СВІРОНАК 12:00-16:00

• гістарычная анімацыя на XVI-XVII стст. і сярэднявечныя забавы ад рэканструктараў;
• майстэрня смаку “Зёлка-пчолка”;
• разыгранка “З рога ўсяго многа” (3 руб.)

АБОРА 12:00-16:00

• прэзентацыйная пляцоўка з фотазонай ад Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку;
• майстар-клас па стварэнні веераў “Натхнёны музай”;
• майстар-класы “Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў” (“Саламяны анёлак” і “Пояс-дзяргунец”);
• майстар-класы па вырабе сувеніраў “Чароўны свет Завосся” (памятныя манеты (5 руб.), магніты (5 руб.));

12:00-14:00 – майстар-клас “Казачная птушка” ад Ганны Сілівончык (СЭТ) (5 руб.);

13:30-14:30 – майстар-клас па танцах аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс”.

БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАДВОРАК

СУСТРЭЧЫ НА АДАМАВАЙ ЗЯМЛI

12:30 – адкрыццё свята на малой сцэне (старт квэст-гульні “Па слядах Адама
Міцкевіча”);
12:35, 13:15, 13:35, 13:55, 14:45 – выступленні народнага вакальнага ансамбля “Primavera”;
12:45 – выступленне аўтараў Баранавіцкага раёна (літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”);
13:20 – выступленне літаратараў Ляхавіцкага раёна (Ларыса Глеб);
13:25 – выступленне літаратараў Пінскага раёна (Ніна Енбулаева);
13:40 – выступленне літаратараў Лунінецкага раёна (Віктар Пінігін і Валянціна Трухнова);
14:00 – выступленне літаратараў Ганцавіцкага раёна (Аксана Карповіч і Яўгенія Пракапчук);
14.15 – выступленне паэтычнага клуба “Ліра”;
14:50 – выступленне літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”;
15:20 – выступленне літаратараў аб’яднання “С.Т.Р.О.К.І”;
15:30 – падвядзенне вынікаў квэст-гульні і ўзнагароджанне пераможцаў.

ГОРАД МАЙСТРОЎ (цэнтральная алея музея-сядзібы)

12:00-16:00 – выстава-продаж народнай творчасці рамеснікаў Баранавіцкага раёна; праца кропак харчавання.

Close Menu