Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Прачулым радком…”

“Паэзія – хвароба ўсіх вякоў. Паэзія – служанка й каралева,” – пісаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і канал “Культура” Беларускага радыё запрашаюць разам адзначыць гэтае выдатнае свята.

“Адным штрыхом” і “Прачулым радком…” – паэтычныя праекты канала “Культура”, якія штодня знаёмяць слухачоў з паэтычным сусветам. У святочны вечар ў выкананні актораў і супрацоўнікаў канала “Культура” прагучаць вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў. У вечарыне возьмуць удзел Алег Вінярскі, Навум Гальпяровіч, Маргарыта Захарыя, Уладзімір Трапянок.

А таксама наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць пачуць галасы Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Пімена Панчанкі ў запісах з фондаў канала “Культура”.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu